Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры падрыхтоўцы і правядзенні выставы і гутаркі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе», рэспубліканскай акцыі «Юны Архівіст»

Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства 8 снежня 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе», рэспубліканскай акцыі «Юны Архівіст» на базе ўстановы «Крычаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Крэчут» вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка правяла тэматычнае мерапрыемства «Дзень памяці ахвяр супраць генацыду» для навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах.

Дзень памяці ахвяр супраць генацыду – гэта дзень смутку і памяці аб тых, хто пакутаваў ад жахаў генацыду. Гэта дзень, калі мы ўзгадваем ахвяр і выказваем нашу салідарнасць з тымі, хто перажываў гэтыя трагедыі. Важна памятаць, каб прадухіліць паўтарэнне падобных злачынстваў у будучыні.

Увазе вучням была прадстаўлена стэндавая выстава «Вайна вачыма відавочцаў» і паказаны дакументальны фільм, падрыхтаваны архівам кінафотафонадакументаў г.Дзяржынск «Гісторыя Вялікай Перамогі».

На фота: Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка падчас правядзення тэматычнага мерапрыемства «Дзень памяці генацыду».