Пра паказ дакументальнага фільма «Вызваленне Гродзеншчыны» ў г.Лідзе
07.05.2024 у рамках рэалізацыі праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» правялі сумеснае з кінатэатрам «Юбілейны» г.Ліды мерапрыемства з паказам дакументальнага фільма» «Вызваленне Гродзеншчыны», падрыхтаванага БДАКФФД і прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Перад пачаткам кінапрагляду загадчык аддзела ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» Іванч Аксана Віктараўна выступіла перад навучэнцамі школ г.Бярозаўкі Лідскага раёна. Колькасць удзельнікаў мерапрыемства склала 25 чалавек.
![]() |
1. Загадчык аддзела А.В.Іванч выступае перад вучнямі да пачатку кінапрагляду |
![]() |
2. Вучні школ г.Бярозаўкі Лідскага раёна |