Дзень адкрытых дзвярэй у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў
10 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзены Дзень адчыненых дзвярэй у рамках Міжнароднага тыдня архіваў. Архіў наведалі навучэнцы 4, 5, 6 класаў прышкольнага лагера ДУА «СШ №28 ім.В.Д.Сакалоўскага г.Гродна». Для навучэнцаў была арганізавана аглядная экскурсія па архіве, прачытана лекцыя. Наведвальнікі даведаліся пра гісторыю стварэння архіва, убачылі якім чынам адбываецца рэстаўрацыя і рамонт архіўных спраў, а таксама пабывалі ў выставачнай зале, дзе пазнаёміліся з экспануемымі выставамі.
![]() |
1. Навучэнцы пад час лекцыі ў вучэбнай аўдыторыі. |
![]() |
2. Наведвальнікі ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў. |