Аб удзеле ў Адзіным уроку «Ола – сястра Хатыні»
12 студзеня 2024 года супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» прынялі ўдзел у Адзіным уроку «Ола – сястра Хатыні», прысвечанаму 80-годдзю трагедыі ў в.Ола, для навучэнцаў 9-10-ых ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна».
Падчас урока архівіст Бярозаўская Вольга Мікалаеўна пазнаёміла навучэнцаў з праектам «Адкрыты кінаархіў», які быў створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў напярэдадні 80-х угодкаў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама прадэманстравала прэзентацыю «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай айчыннай вайны. Маладзечна і Маладзечанскі раён».
У завяршэнні мерапрыемства ўсе прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Архівіст Беразоўская В.М. з навучэнцамі |
![]() |
2. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Мінец Н.С. падчас прэзентацыі |
![]() |
3. Падчас прэзентацыі праекта «Адкрыты кінаархіў» |
![]() |
4. Падчас прэзентацыі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» |