Семінар «Асновы працы ў архіве. Праца з дакументамі»

У рамках адукацыйнага архіўна-даследчага праекта «Памятаць, каб жыць» 26 студзеня 2024 г.архівісты правялі для педагогаў семінар «Асновы працы ў архіве. Праца з дакументамі».

Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» Лазаронак Людміла Віктараўна расказала пра асноўныя кірункі дзейнасці архіва, пра захаваныя дакументы, у тым ліку пра калекцыю дакументаў асабістага паходжання.

Загадчык аддзела забеспячэння і захаванасці дакументаў Бярэзіна Вольга Аляксандраўна пазнаёміла з навукова-даведачным апаратам.

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч Марына Міхайлаўна расказала аб правілах работы з дакументамі ў чытальнай зале архіва і пазнаёміла са складам дакументаў, якія сведчаць аб уроне, нанесеным нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай горада, з дакументамі аб пасляваенным аднаўленні раёна.