Занальны архіў у г.Крычаве прадстаўляе віртуальную выставу «Святло душы і сіла рук: партрэт сельскіх працаўніц Крычаўшчыны»
Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» прадстаўляе віртуальную выставу «Святло душы і сіла рук: партрэт сельскіх працаўніц Крычаўшчыны», прымеркаваную да Года Беларускай жанчыны.
У кожнага часу свае героі ці гераіні. Пасля вайны, асабліва ў перыяд першай пасляваеннай пяцігодкі, жанчыны сталі галоўнай працоўнай сілай у сельскай гаспадарцы БССР, складаючы ў 1944–1945 гг. да 80-90% працаздольных калгаснікаў. Яны замянілі мужчын, якія пайшлі на фронт, асвоіўшы трактары, камбайны і цяжкую ручную працу, забяспечыўшы адраджэнне сельскай гаспадаркі і харчовую базу краіны.
![]() |
