Урок у Мінскім дзяржаўным энергетычным каледжы

 

10 красавіка 2026 года ў Мінскім дзяржаўным энергетычным каледжы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» для навучэнцаў 1-га курса супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці праведзены ўрок Памяці.

У актавай зале навучэнцам была прадстаўлена прэзентацыя «ПАМЯЦЬ І БОЛЬ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ», напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Дзеці даведаліся аб архіўных дакументах і матэрыялах, якія сведчаць аб генацыдзе беларускага народа у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Навучэнцам прадэманстраваны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

На фота: Падчас мерапрыемства ў Мінскім дзяржаўным энергетычным каледжы