Установа «Занальны дзяржаўны архіў у Бабруйску» працягвае знаёміць студэнтаў з архівам у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школа».

29 лютага 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» адбылася экскурсія навучэнцаў 9 «А» і 9 «Б» класаў ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Бабруйска» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску». Загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў фонду Кузняцова Кацярына Уладзіміраўна пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з архівам і бягучымі выставамі. Распавяла аб парадку размяшчэння архіўных фондаў у архівасховішчы, аб схеме іх размяшчэння, асаблівасцях захоўвання, парадку выдачы дакументаў.

Таксама навучэнцам паказалі дакументы за 1945-1955 гады, звязаныя з дзейнасцю ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Бабруйска» якія захоўваюцца ў архіве.