11 красавіка 2025 г. у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адбылася лекцыя на тэму «Месцы прымусовага ўтрымання насельніцтва г.Віцебска ў гады Вялікай Айчыннай вайны» для студэнтаў факультэта гуманітарных ведаў і камунікацый ВДУ імя П.М.Машэрава

У ходзе мерапрыемства студэнтам былі прадэманстраваны віртуальныя выставы «Лагер смерці 5-ы полк» і «Вызваленне: нас вырвалі з лагера смерці» і стацыянарная выстава «Падзеі Вялікай Айчыннай вайны на старонках фільтрацыйных спраў». Таксама была праведзена экскурсія па архівасховішчах былога партыйнага архіва з наведваннем рэстаўрацыйнай майстэрні.

 

1. Студэнты ВДУ імя П.М.Машэрава наведалі стэндавую выставу «Падзеі Вялікай Айчыннай вайны на старонках фільтрацыйных спраў»
2. Студэнты ВДУ імя П.М.Машэрава на экскурсіі ў архівасховішча былога партыйнага архіва
3. Студэнты ВДУ імя П.М.Машэрава падчас наведвання рэстаўрацыйнай майстэрні