Аб правядзенні ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь навукова-практычнага семінара «Тэарэтычныя і метадычныя асновы правядзення адукацыйных мерапрыемстваў для школьнікаў і студэнтаў у дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь»

13 сакавіка 2025 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся навукова-практычны семінар «Тэарэтычныя і метадычныя асновы правядзення адукацыйных мерапрыемстваў для школьнікаў і студэнтаў у дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, НАРБ.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў. У сваім выступленні ён акцэнтаваў увагу на ўмацаванне метадычнай і тэарэтыка-педагагічнай базы для непасрэднай рэалізацыі акцыі «Архівы – школе». А.Л.Воінаў адзначыў варыятыўнасць і разнапланавасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца для школьнікаў архівамі.

Загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, д.г.н., прафесар Сяргей Мікалаевіч Ходзін падкрэсліў значнасць узаемадзеяння архіваў і адукацыйных устаноў, а таксама адзначыў цеснае ўзаемадзеянне гістарычнага факультэта БДУ з архіўнымі ўстановамі Рэспублікі.

З лекцыяй на тэму «Методыка правядзення адукацыйных мерапрыемстваў з выкарыстаннем архіўных дакументаў» выступіла дацэнт кафедры крыніцазнаўства БДУ, к.г.н. Вольга Сяргееўна Іванова.

Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. Святаслаў Валянцінавіч Кулінок, загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Аксана Міхайлаўна Джэнжэра і дырэктар занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна Іна Зянонаўна Пудакевіч у сваіх дакладах падзяліліся вопытам рэалізацыі акцыі «Архівы – школе».

Прафесар Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь, д.п.н. Віталь Рыгоравіч Стуканаў выступіў з дакладам на тэму «Ваенна-патрыятычнае выхаванне ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Таксама ў семінары прынялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў, выкладчыкі школ і студэнты ВНУ. У анлайн-фармаце ў семінары ўдзельнічалі абласныя і занальныя архівы Рэспублікі Беларусь.

Абмеркаванне тэарэтычных і метадычных асноў правядзення адукацыйных мерапрыемстваў для школьнікаў і студэнтаў у дзяржаўных архівах Беларусі дапаможа выпрацаваць каштоўныя прапановы па ўкараненні найноўшых педагагічных методык у адукацыйны працэс, а таксама павысіць эфектыўнасць узаемадзеяння паміж архівамі і ўстановамі адукацыі краіны.

 

1. Прывітальнае слова дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава
2. Прывітальнае слова загадчыка кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ прафесара С.М.Ходзіна
3. Удзельнікі навукова-практычнага семінара
4. Удзельнікі навукова-практычнага семінара
5. Выступленне дацэнта кафедры крыніцазнаўства БДУ, к.г.н. В.С.Івановай
6. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінка
7. Выступленне загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД А.М.Джэнжэры
8. Выступленне дырэктара занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна I.З.Пудакевіч
9. Выступленне прафесара Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь, д.п. н. В.Р.Стуканава
10. Выступленне загадчыка аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М.Скамарошчанкі
11. Удзельнікі навукова-практычнага семінара