Кіналекторый для навучэнцаў 9-11 класаў ДУА «Гімназія №1 г. Дзяржынска»
10 красавіка 2025 г. загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» А.М.Джэнжэра правяла кіналекторый для навучэнцаў 9-11 класаў «ДУА Гімназія №1 г.Дзяржынска».
На мерапрыемстве быў прадэманстраваны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», які быў створаны архівам пры ўдзеле і падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Фільм расказвае пра асноўныя падзеі 1941-1945 гадоў, пра подзвіг шматнацыянальнага савецкага народа, які наблізіў дзень Перамогі 9 мая.
Пасля мерапрыемства А.М.Джэнжэра дала інтэрв’ю тэлеканалу «СТБ». Распавядала аб фондах архіва, аб кадрах, якія былі выкарыстаныя пры стварэнні фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі».
![]() |
1.Выступленне загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра ў актавай зале для навучэнцаў 9-11 класаў ДУА«Гімназія №1 г.Дзяржынска». |
![]() |
2. Выступленне загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра ў актавай зале для навучэнцаў 9-11 класаў ДУА«Гімназія №1 г.Дзяржынска». |
![]() |
3. Дэманстрацыя фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў актавай зале ДУА«Гімназія №1 г.Дзяржынска». |
![]() |
4. Інтэрв’ю для тэлеканала «СТБ» загадчыкам аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра |