Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці вучнямі гімназіі №6 г.Брэста

30 студзеня 2026 года Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 8-га класа ДУА «Гімназія №6 г.Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Г.К.».

У ходзе сустрэчы вучні азнаёміліся з умовамі захоўвання архіўных дакументаў у архівасховішчы.

Асаблівая ўвага была ўдзелена тэме захавання гістарычнай памяці. Гімназістам прачыталі лекцыю на тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з дэманстрацыяй архіўных дакументаў. У лекцыі таксама былі выкарыстаны дакументальныя матэрыялы, размешчаныя ў раздзеле «Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе» на сайце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Завяршылася мерапрыемства праглядам дакументальнага фільма «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Архівіст Ⅰ кваліфікацыйнай катэгорыі Вольга Сухарэвіч расказвае вучням пра архіўныя дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны
2. Гімназісты падчас лекцыі
3. Падчас прагляду фільма