Экскурсіі, прэзентацыі і цікавасць грамадзян з іншых краін: у ЗГА ў г.Маладзечне правялі Міжнародны тыдзень архіваў
З 5 па 9 чэрвеня архіўная супольнасць адзначыла Міжнародны тыдзень архіваў. Яе мэта – захаванне і развіццё сусветнай архіўнай спадчыны, а таксама прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да праблем архівазнаўства. Традыцыйна да святочнага Тыдня прымеркаваны розныя асветніцкія мерапрыемствы і акцыі. Не засталася ўбаку ад іх установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне».
Так, архівісты актыўна праводзілі кансультацыі для грамадзян па пытаннях біяграфічнага і генеалагічнага характару. Насычанай была праца ў чытальнай зале архіва: цікавасць да дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах, праяўлялі як грамадзяне Беларусі, так і іншых краін. У прыватнасці, пошукам інфармацыі аб сваім родзе цікавіліся госці з Расійскай Федэрацыі, для якіх былі не толькі прадстаўлены неабходныя дакументы, але і праведзена аглядная экскурсія па архіве, ажыццёўлена прэзентацыя найбольш цікавых спраў, якія захоўваюцца ў фондах установы, аказана кансультацыя па рабоце з Даведнікам архіва і не толькі. Карыстальнікі чытальнай залы з краіны-суседкі адзначылі высокую кампетэнтнасць спецыялістаў архіва, зручнасць работы ў чытальнай зале, у тым ліку з дакументамі ў электронным выглядзе.
Традыцыйна на Тыдні гасцямі архіўнай установы сталі і навучэнцы школ горада і раёна. Экскурсія праведзена для выхаванцаў аздараўленчых летніх лагераў ДУА «Хажоўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна» і ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна», арганізавана прэзентацыя дакументальных выставак «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй установы, працай кожнага з аддзелаў архіва, наведалі архівасховішча і чытальную залу, для вучняў быў праведзены майстар-клас па рамонце і рэстаўрацыі спраў. У рамках экскурсіі быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне».
Госці адзначылі важнасць працы, звязанай з захаваннем важных дакументаў і файлаў. А дзейнасць архівістаў патрабуе ўважлівасці, канцэнтрацыі і скрупулёзнасці, ведаў мноства інструкцый, звязаных з тэрмінамі, правіламі і пералікам захоўвання неабходнай інфармацыі.
![]() |
1. Аглядная экскурсія для навучэнцаў ДУА «Хажоўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна» |
![]() |
2. Дэманстрацыя найбольш цікавых архіўных дакументаў для навучэнцаў ДУА «Хажоўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна» |
![]() |
3. Правядзенне майстар-класа па рамонце і рэстаўрацыі спраў для навучэнцаў ДУА «Хажоўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна» |
![]() |
4. Вучні ДУА «Хожаўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна» ў архівасховішчы |
![]() |
5. Аглядная экскурсія для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна» |
![]() |
6. Вучні ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна» падчас прагляду дакументальнага фільма «Вызваленне» |
![]() |
7. Паказ найбольш цікавых дакументаў для гасцей з Расійскай Федэрацыі |
![]() |
8. Дэманстрацыя дакументаў падчас агляднай экскурсіі |
![]() |
9. Госці з Расійскай Федэрацыі падчас працы ў чытальнай зале архіва. |
![]() |
10. Госці з Расійскай Федэрацыі падчас працы ў чытальнай зале архіва. |
![]() |
11. Дэманстрацыя дакументальнай выставы «Старонкі з гісторыі горада Маладзечна» |