Літаратурная сустрэча ў ДУА «Сярэдняя школа №44 імя Якуба Коласа»
22 красавіка 2025 года ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) з ДУА«Сярэдняя школа №44 імя Якуба Коласа» адбылася літаратурная сустрэча для навучэнцаў старэйшых класаў, прысвечаная сучаснай беларускай літаратуры.
Асноўнай мэтай мерапрыемства стала знаёмства школьнікаў з актуальнымі тэндэнцыямі ў беларускай літаратуры.
У якасці запрошанага госця выступіла вядомая беларуская паэтка, празаік, публіцыст, журналіст Людміла Іванаўна Рублевская. Яе візіт дазволіў дзецям наўпрост пагутарыць з творцам сучаснай беларускай літаратуры, даведацца пра яе пісьменніцкі досвед, крыніцы натхнення і працэс працы над кнігамі.
Падчас сустрэчы Людміла Іванаўна расказала пра сваю творчасць, падзялілася сакрэтамі пісьменніцкага майстэрства і адказала на шматлікія пытанні школьнікаў пра любімых аўтараў, літаратурных героях і пра тое, як знайсці свой шлях у літаратуры. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні сучасных літаратурных напрамкаў, дзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытаных твораў і задавалі пісьменніцы пытанні.
У сваю чаргу дырэктар БДАМЛМ Алена Аляксандраўна Макаранка прадставіла інфармацыю аб фондах архіва-музея, прысвечаных сучаснай беларускай літаратуры, і распавяла аб магчымасцях выкарыстання архіўных матэрыялаў у вучэбнай і даследчай рабоце.
Літаратурная сустрэча стала для школьнікаў не толькі пазнавальнай, але і натхняльнай падзеяй. Архіў-музей і ў далейшым плануе праводзіць падобныя выязныя мерапрыемствы, супрацоўнічая са школамі і іншымі адукацыйнымі ўстановамі.
Пасля заканчэння сустрэчы госці мерапрыемства наведалі школьны музей імя Я.Коласа, дзе змаглі азнаёміцца з экспазіцыяй, прысвечанай жыццю і творчасці вялікага беларускага пісьменніка.
![]() |
1. Падчас наведвання школьнага музея імя Я.Коласа |
![]() |
2. Л.І.Рублеўская падчас літаратурнай сустрэчы |
![]() |
3. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка |
![]() |
4. Літаратурная сустрэча ў ДУА«Сярэдняя школа №44 імя Якуба Коласа» |