Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў фінальным туры конкурсу «Юны архівіст» у Дзяржаўнай установе культуры «Музей бітвы за Днепр» горада Лоева

27 лістапада 2024 года Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці на базе «Музея бітвы за Днепр» горада Лоева прыняў удзел у падвядзенні вынікаў фінальнага абласнога конкурсу «Юны архівіст». Фінал конкурсу «Юны архівіст» сабраў 18 школьнікаў з усіх куткоў Гомельшчыны. Удзельнікі прадставілі краязнаўчыя работы ў дзвюх намінацыях – «Пачатак вызвалення тэрыторыі Беларусі» і «Аперацыя «Баграціён» і яе вынікі».

Па выніках конкурсу былі вызначаны найлепшыя работы навучэнцаў. Пераможцамі конкурсу былі прызнаны навучэнец сярэдняй школы №75 г.Гомеля Старавойтаў В., Парэцкай сярэдняй школы Кастрычніцкага раёна Касцюкевіч А., сярэдняй школы №12 г.Жлобіна Жытко Т., Суткоўскай сярэдняй школы Лоеўскага раёна Паздняк А., сярэдняй школы №2 ім.І.М.Шаўрэя г.Нароўлі Скрыпка Д., навучэнец Гомельскага абласнога кадэцкага вучылішча Бараноўскі М.

Пераможцам конкурсу ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да помніка на Алеі герояў, якія загінулі ў бітве за Днепр.

 

1. Выступленне навучэнцаў конкурсу «Юны архівіст»
2.Узнагароджанне пераможцаў конкурсу «Юны архівіст»
3. Пераможца конкурсу сярэдняй школы №75 г.Гомеля Старавойтаў В. з кіраўніком Ярмоленка А.