Для супрацоўнікаў Глыбоцкага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь арганізавана дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»

22 красавіка 2025 года для супрацоўнікаў Глыбоцкага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь арганізавана дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Фільм прадставіў дырэктар Дзяржархіва ў г.Глыбокае Васіль Марозаў, які расказаў прысутным аб працэсе стварэння фільма, цяжкасцях, з якімі сутыкнуліся аўтары, асноўных этапах Вялікай Айчыннай вайны, якія дэманструюцца ў фільме.

На фота: Фатаграфіі, зробленыя падчас дэманстрацыі фільма