Сустрэча з навучэнцамі школы №20 г.Мінска імя Р.В.Булацкага ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
19 студзеня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з навучэнцамі школы №20 г.Мінска імя Р.В.Булацкага.
З прывітальным словам перад навучэнцамі выступіў дырэктар архіва А.К.Дземянюк.
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла эксукрсію па архіве, распавяла пра яго гісторыю, склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, працу архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Пад час экскурсіі вучні азнаеміліся фотадакументальнай выставай Нацыянальнага архіва «Край мужества и славы».
Вучні наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў, а таксама архівасховішча фондаў асабістага паходжання.
У 2023 годзе школе №20 г.Мінска прысвоена імя Рыгора Васільевіча Булацкага – вучонага, дэкана філалагічнага факультэта, факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара гістарычных навук, прафесара, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў СССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках сустрэчы была падрыхтавана экспазіцыйная выстава дакументаў з асабістага фонду Булацкага Р.В, якая выклікала вялікую цікавасць у вучняў. Яны распавялі, што займаюцца пошукам біяграфічных звестак пра яго і плануюць аформіць экспазіцыю, прысвечаную Рыгору Васільевічу. У дапамогу да афармлення школьнай экспазіцыі супрацоўнікі аддзела фондаў асабістага паходжання падрыхтавалі фотакопіі дакументаў з асабістага фонда Булацкага Р.В., якія ўрачыста перадаў дырэктар архіва А.К.Дземянюк.
![]() |
1. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь выступае з прывітальным словам перад вучнямі СШ №20 г.Мінска імя Г.У.Булацкага. |
![]() |
2. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь выступае з прывітальным словам перад вучнямі СШ №20 г.Мінска імя Г.У.Булацкага. |
![]() |
3. Вучні СШ №20 г.Мінска імя Г.У.Булацкага падчас наведвання архіва. |
![]() |
4. Дырэктар СШ №20 г.Мінска імя Г.У.Булацкага Ю.А.Самахвалава ў час сустрэчы з дырэктарам архіва А.К.Дзямянюком. |
![]() |
5. Дырэктар архіва А.К.Дзямянюк уручае навучэнцам фотакопіі дакументаў Булацкага Г.У. |
![]() |
6. Дырэктар архіва А.К.Дзямянюк уручае навучэнцам фотакопіі дакументаў Булацкага Г.У. |
![]() |
7. Вучні ўручаюць дырэктару архіва Дземянюку А.К. і загадчыку аддзела фондаў асабістага паходжання Дарагуш І.В. запрашэння на цырымонію адкрыцця мемарыяльнай дошкі, прысвечанай памяці Булацкага Г.У. |
![]() |
8. Вучні СШ №20 г.Мінска імя Г.У.Булацкага падчас наведвання архіва. |
![]() |
9. Вучні СШ №20 г.Мінска імя Г.У.Булацкага падчас наведвання архіва. |
![]() |
10. Вучні СШ №20 г.Мінска імя Г.У.Булацкага падчас наведвання архіва. |
![]() |
11. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Дарагуш І.У. расказвае аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
12. Вучні СШ №20 г.Мінска імя Г.У.Булацкага азнаямляюцца з выставай «Край мужнасці і славы». |
![]() |
13. Вучні СШ №20 г.Мінска імя Г.У.Булацкага азнаямляюцца з выставай «Край мужнасці і славы». |
![]() |
14. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Дарагуш І.У. азнаямляе навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фармаванняў і акупацыйных уладаў. |
![]() |
15. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Дарагуш І.У. азнаямляе навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў і акупацыйных улад |
![]() |
16. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Дарагуш І.У. азнаямляе навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў і акупацыйных улад |
![]() |
17. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Дарагуш І.У. расказвае навучэнцам аб фондзе Булацкага В.Г. |
![]() |
18. Вучні азнаямліваюцца з дакументамі фонду Булацкага Г.У. |
![]() |
19. Вучні падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання. |