Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскай акцыі «Архівы школе» ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»

14 чэрвеня 2024 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбылася вытворчая нарада кіраўнікоў структурных падраздзяленняў архіва.

Адкрыў мерапрыемства дырэктар ДАГв Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч. У сваёй уступнай прамове ён адзначыў, што абласны архіў працягвае ўзаемадзейнічаць з установамі адукацыі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе», арганізуючы правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на інфармацыйную асвету і патрыятычнае выхаванне школьнікаў на аснове матэрыялаў ДАГв.

З дакладам аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскай асветніцкай акцыі «Архівы школы» за першае паўгоддзе выступіла загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў ДАГв Зоя Анатольеўна Аляксандравіч. У сваім выступленні яна праінфармавала прысутных аб выніках праведзенай работы ў рамках гэтай акцыі.

Даклад Зоі Анатольеўны Аляксандравіч суправаджаўся фатаграфіямі і відэасюжэтамі.

Па выніках даклада дырэктар абласнога архіва Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч адзначыў станоўчую работу аддзела, яго значны ўклад у інфармаванне насельніцтва, перш за ўсё дзяцей і моладзі, з мэтай захавання гістарычнай памяці аб гераізме і мужнасці нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Відэасюжэт аб рабоце ДАГв, якая праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе».

 

1. Выступленне загадчыка аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў З.А.Аляксандровіч
2. Падчас вытворчай нарады
3. Адно з мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках акцыі «Архівы школе» ДАГв