Аб дэманстрацыі Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў г.Гродна дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №28 г.Гродна»

23 красавіка 2025 года супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна была арганізавана дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству, для навучэнцаў 10 і 11 класаў ДУА «Сярэдняя школа №28 г.Гродна». Перад пачаткам паказу фільма перад аўдыторыяй гледачоў выступіла загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Карпусенка А.Г.

 

1. Выступленне загадчыка аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Карпусенка А.Г.
2. Гісторыя на экране.
3. Навучэнцы пад час прагляду фільма.