Аб наведванні супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна дзіцячага сацыяльнага прытулку ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна г.Гродна» напярэдадні Дня ведаў
27 жніўня 2025 года супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна наведалі дзіцячы сацыяльны прытулак ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна г.Гродна» напярэдадні Дня ведаў і аказалі матэрыяльную дапамогу навучэнцам у падрыхтоўцы да новага 2025-2026 навучальнага года пасродкам набыцця школьнага адзення. А таксама супрацоўнікі архіва паднеслі дзецям салодкія падарункі і шчырыя віншаванні з надыходзячым 1 верасня.
![]() |
| Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна з навучэнцамі дзіцячага сацыяльнага прытулку. |
