Тэлемост «Арляня – Беларусь»: Творчасць, памяць, сяброўства

Нядаўні тэлемост паміж Усерасійскім дзіцячым цэнтрам «Арляня» і прадстаўнікамі Беларусі стаў яскравым прыкладам таго, як творчасць, памяць і сумесныя ініцыятывы аб’ядноўваюць пакаленні і народы. Асноўнай мэтай мерапрыемства было паказаць фільмы пераможцаў конкурсу «Без тэрміну даўнасці: непакораныя», сярод якіх асаблівую ўвагу прыцягнула праца юных архівістаў з Маладзечна — Паліны Прастаковай і Германа Рожка. Іх фільм «Попел дзяцінства», прысвечаны трагедыі Хатыні, атрымаў Гран-пры конкурсу і выклікаў глыбокі водгук у гледачоў.

У цяперашні час хлопцы знаходзяцца на медыясмене ў «Арляня», дзе ў атмасферы творчасці і натхнення працягваюць місію па данясенні праўды аб Вялікай Айчыннай вайне. У час тэлемоста яны перадалі прывітанні сваім землякам і абмеркавалі важнасць захавання гістарычнай памяці праз медыятворчасць.

Асаблівую цікавасць да мерапрыемства ў Беларусі прадэманстравалі навучэнцы 9-й і 14-й школ г.Маладзечна. Анлайн-візаві – аднагодкі, работы якіх таксама сталі лепшымі, але ў рамках медыямарафону, які прайшоў у сакавіку па ініцыятыве МГА ДМА «Бумеранг» і Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Спікеры тэлемоста:

Рыма Майсеева – ганаровы архівіст Расійскай Федэрацыі. Яна адзначыла, што дзеці неверагодна таленавітыя, і менавіта ў творчым парыве нараджаюцца моцныя, пранізлівыя работы, здольныя закрануць сэрцы гледачоў.

Наталля Васільева – дырэктар МГА ДМА «Бумеранг». Яна падзялілася ўражлівай статыстыкай: за 20 гадоў у рамках форуму створана больш за 600 відэаработ, кожная з якіх – уклад у захаванне гістарычнай памяці.

Іна Пудакевічдырэктар занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна. У сваім выступленні яна падзякавала арганізатарам за высокую ацэнку работы маладзечанскіх школьнікаў і выказала гонар за магчымасць прадставіць Беларусь на Усерасійскай пляцоўцы. Паводле яе слоў, прайсціся па чырвонай дарожцы сярод медыялідэраў, чые работы прызнаны нацыянальным набыткам дзвюх краін і ўвойдуць у Кінаальманах — гэта гонар і адказнасць. Яна таксама адзначыла, што хлопцы рады пагрузіцца ў палымяную творчую атмасферу «Арляня» і далучыцца да важнай місіі па захаванні гістарычнай праўды.

«Невядома, ці будуць гэтыя юнакі ў будучым рэжысёрамі, сцэнарыстамі, аператарамі, творцамі медыяіндустрыі, — сказала Іна Зянонаўна, — але патрыётамі сваёй краіны яны ўжо сталі. І несумненна перададуць любоў да Радзімы наступнаму пакаленню».

Тэлемост прайшоў у атмасферы дружбы і ўзаемаразумення, стаўшы сімвалам таго, як моладзь дзвюх краін можа аб’ядноўвацца вакол агульных каштоўнасцей. Такія ініцыятывы фарміруюць новае пакаленне – уважлівае да мінулага, адкрытае да дыялогу і гатовае будаваць свет на аснове памяці і павагі.

Акрамя юных архівістаў Паліны Прастаковай і Германа Рожка, у «Арляню» знаходзяцца яшчэ дзве прадстаўніцы з Маладзечна — Дар’я Бароўская і Дар’я Дылеўская. Іх праца заняла другое месца ў конкурсе. Цяпер маладзечанскія рабяты (з 9 і 14 школ горада) актыўна займаюцца постпрадакшэнам і стварэннем сацыяльных ролікаў на аснове архіўнай хронікі. Найлепшыя працы змены будуць вызначаныя 27 верасня. Анлайн-трансляцыю можна будзе ўбачыць у групе «Бумеранга» ў ВК.

 

1-2. Падчас адкрыцця форума
3-7. Падчас здымак з куратарамі
8. Тэлемост
9. На чырвонай дарожцы