Тэматычную гасціную «Архіважна: гісторыя Віцебшчыны ў асобах. Жанчына-лідар», прымеркаваную да года беларускай жанчыны, правялі Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці і Віцебскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў
Мерапрыемства прайшло 28 красавіка 2026 г. у Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Увазе прысутных былі прадстаўлены лёсы выбітных жанчын, якія ўнеслі і ўносяць вялікі ўклад у развіццё рэспублікі і Прыдзвінскага краю. Асаблівая ўвага была звернута да ўдзельніц Вялікай Айчыннай вайны і ганаровых грамадзянак Віцебска. Пра іх распавялі юныя экскурсаводы – навучэнцы сярэдняй школы №12 імя Л.М.Філіпенкі, на базе якой створаны музей «Ганаровыя грамадзяне горада Віцебска».
Вялікую цікавасць выклікала ў гледачоў кінахроніка Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў пра знакамітых працаўнікоў-віцяблянак, якую прадставіў малады спецыяліст – архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Кучар Андрэй Валер’евіч.
Яркімі і эмацыянальнымі былі выступленні былога начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, уладальніцы Ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2016» Аленской Ларысы Канстанцінаўны і старшыні Гарадоцкага райвыканкама, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Паляковай Ірыны Міхайлаўны.
Атмасферу свята на мерапрыемстве стваралі музычныя і харэаграфічныя калектывы сярэдняй школы №25 г.Віцебска.
Падрабязная інфармацыя пра мерапрыемства размешчана на сайце Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
![]() |
| 1. Выступленне навучэнцаў сярэдняй школы №12 імя Л.М.Філіпенкі |
![]() |
| 2. Выступае архівіст БДАКФФД Кучар Андрэй Валер’евіч |
![]() |
| 3. Выступае Аленская Ларыса Канстанцінаўна |
![]() |
| 4. Выступае Палякова Ірына Міхайлаўна |
![]() |
| 5. Выступленне навучэнцаў сярэдняй школы №25 |
![]() |
| 6. Прысутныя на мерапрыемстве |





