Аб правядзенні са студэнтамі УА «Мазырскі дзяржаўны каледж будаўнікоў» тэматычнага ўрока «Зямля, апаленая вайной»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 20 сакавіка 2025 года для студэнтаў установы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны каледж будаўнікоў» сумесна з супрацоўнікамі ДУК «Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А.С.Пушкіна» было арганізавана правядзенне тэматычнага ўрока «Зямля, апаленая вайной». Супрацоўнікі бібліятэкі азнаёмілі студэнтаў з гісторыяй знішчэння беларускай вёскі Хатынь, а таксама з гісторыяй узвядзення мемарыяльнага комплексу на месцы спаленай вёскі.
Супрацоўнікам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» Супаненка Ю.М. увазе студэнтаў была прадстаўлена відэапрэзентацыя аб спаленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі вёсках Палескай вобласці. Юлія Міхайлаўна азнаёміла іх з архіўнымі дакументамі, якія сведчаць аб фактах генацыду мірнага насельніцтва Мазырскага, Нараўлянскага раёнаў у акупацыйны перыяд.
![]() |
1. Прадстаўнік Мазырскай цэнтральнай бібліятэкі ім.А.С.Пушкіна Цюленева Н.В. падчас правядзення мерапрыемства; |
![]() |
2. Архівіст Супоненка Ю.М. падчас правядзення мерапрыемства; |
![]() |
![]() |
3-4. Студэнты ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны каледж будаўнікоў». |