Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў г.Лідзе»

06.11.2025 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 3-4 класаў ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Ліды імя У.Ф.Казакова», якія наведваюць школьны лагер. Для навучэнцаў былі арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем выстаў і праведзены майстар-класы па тэме: «Я вучуся пісаць пяром».

У рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» дзецям прадэманстравалі фільм «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

 

Школьнікі падчас правядзення кінапаказу, экскурсіі і майстар-класа.