У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» 3 мая 2024 г. у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці праведзены чарговы семінар-практыкум для студэнтаў факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава

Пад кіраўніцтвам заг. аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў У.П. Каханки юныя архівісты набылі навыкі выяўлення і адбору архіўных дакументаў на зададзеную тэму. У рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» для прысутных быў арганізаваны прэм’ерны паказ фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

На фота: Падчас семінара-практыкума.