Аб наведванні занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне навучэнцамі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
25 лістапада 2024 г. у занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне пабывалі вучні 8-га класа сярэдняй школы № 3 г. Кобрына.
Для дзяцей супрацоўнікамі архіва была праведзена аглядная экскурсія па архіве.
У чытальнай зале школьнікам прадэманстравалі дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і сацыяльныя ролікі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаваныя спецыялістамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».
На фота: Школьнікі за праглядам дакументальнага фільма і сацыяльных ролікаў.