«Крэпасць-герой» на школьным экране: урок мужнасці ў Жлобіне
6 мая 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Жлобіна» адбылася сустрэча супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» з навучэнцамі 9-х класаў. Мерапрыемства, прымеркаванае да 81-й гадавіны Вялікай Перамогі, набыло асаблівую значнасць у сценах установы, якая мае ганаровы статус «Школа Міру».
У ходзе сустрэчы быў прэзентаваны сумесны выставачны праект «Час і традыцыі», падрыхтаваны архівістамі і ўдзельнікамі праекта «Юны архівіст». Экспазіцыя нагадала аб важнай традыцыі мінулага – абмене віншавальнымі паштоўкамі. У савецкія гады ветэраны атрымлівалі вестачкі ад франтавых сяброў, кіраўніцтва краіны і, вядома, ад школьнікаў.
Сёння гэтая традыцыя адраджаецца: у рамках сустрэчы юнакі і дзяўчаты падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі да 9 Мая для сваіх родных і блізкіх. Гэтыя пасланні сталі праваднікамі ўдзячнасці пакаленню пераможцаў.
У завяршэнне сустрэчы быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Крэпасць-герой», прадстаўлены Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (БДАКФФД). Кадры кінахронікі дазволілі навучэнцам глыбей адчуць мужнасць абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якія прынялі на сябе першы ўдар ворага.
![]() |
| 1. Архівіст І.М.Елісеева адкрывае ўрок, прысвечаны 81-й гадавіне Вялікай Перамогі |
![]() |
| 2. Уступнае слова І.М.Елісеевай перад паказам дакументальнага фільма «Крэпасць – герой» |
![]() |
| 3. Віншавальныя паштоўкі да 9 Мая, падрыхтаваныя навучэнцамі |
![]() |
| 4. Вучні «Школы Міру» пасля сустрэчы, прысвечанай 9 Мая |



