Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», у рамках акцыі «Юны Архівіст»
22 чэрвеня 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», у рамках акцыі «Юны Архівіст», для навучэнцаў летняга аздараўленчага лагера «Горад Фантазёраў» на базе ДУА «Сярэдняя школа № 8 г.Крычава», была праведзена гутарка. Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка расказала вучням пра той страшны дзень 22 чэрвеня – дзень, які назаўжды падзяліў гісторыю на «да» і «пасля». У гэты дзень жыццё мільёнаў беларусаў перавярнулася, а краіна ўступіла ў самую страшную і кровапралітную вайну, якую толькі ведала чалавецтва. І сёння, праз дзесяцігоддзі, мы нясем у сэрцах гэтую памяць, як свяшчэнны агонь, запалены пакаленнем пераможцаў.
Пасля праведзенай гутаркі для хлопчыкаў і дзяўчынак быў прадстаўлены дакументальны фільм «Крэпасць-герой» падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
![]() |
| 1-2. Вікторыя Кандраценка пры правядзенні гутаркі і праглядзе дакументальнага фільма для навучэнцаў летняга аздараўленчага лагера «Горад Фантазёраў» |

