Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы», у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст», майстар-класа па рэстаўрацыі і рамонце дакументаў

23 мая 2024 года ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» з навучэнцамі 8-га «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №8 г.Оршы» вядучым архівістам аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы Н.В.Герасюта праведзены майстар-клас па рэстаўрацыі і рамонце дакументаў.

Дзеці на практыцы замацавалі атрыманыя навыкі па рэстаўрацыі і рамонце дакументаў, наведалі адно з архівасховішчаў, азнаёміліся з умовамі захоўвання архіўных дакументаў, асаблівасцямі размяшчэння архіўных спраў. Атрымалі адказы на пытанні аб прафесіі архівіста.