Узнагароджанне работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году якасці
12 снежня 2024 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году якасці.
Навуковая работа «Прысваенне Дзяржаўнага знака якасці СССР беларускай прадукцыі праз прызму архіўных дакументаў», падрыхтаваная работнікамі аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь», увайшла ў лік лепшых работ конкурсу. Лаўрэатам конкурсу, загадчыку аддзела В.Ю.Юркевіч, намесніку загадчыка аддзела У.Ю.Монзулю і архівісту сектара навукова-даведачнага апарата П.Я.Конанавай, былі ўручаны дыпломы III ступені ў намінацыі «Гуманітарная навука – Году якасці» і памятныя падарункі.
Даследаванне было прысвечана гісторыі прысваення Дзяржаўнага знака якасці СССР беларускай прадукцыі ў 1960-1980-я гг. з выкарыстаннем і ўвядзеннем у навуковы абарот неапублікаваных крыніц з фондаў архіва. Быў прааналізаваны гістарычны досвед працы перадавых беларускіх прадпрыемстваў па забеспячэнні высокага ўзроўню і якасці прадукцыі і зроблены высновы аб тым, што атэстацыя якасці прадукцыі з’яўляецца адным з найважнейшых стымулаў для ўсебаковай мадэрнізацыі вытворчасці і эфектыўным сродкам павышэння адказнасці калектываў за якасць вырабаў. Выяўленыя звесткі і атрыманыя вынікі могуць быць выкарыстаны ў рабоце па патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі, развіццю іх зацікаўленасці ў дзейнасці па захаванні гістарычнай памяці аб дасягненнях беларускага народа ў эканамічным і сацыяльна-культурным жыцці.
![]() |
1. Работнікі аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм – лаўрэаты конкурсу (злева направа): П.Я.Конанава, У.Ю.Монзуль, В.Ю.Юркевіч |
![]() |
2. Знаёмства з экспазіцыяй Музея гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
![]() |
3. Знаёмства з экспазіцыяй Музея гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
![]() |
4. Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У.Р.Гусакоў віншуе лаўрэатаў і фіналістаў конкурсу |
![]() |
5. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і фіналістаў конкурсу |
![]() |
6. Дыпломы лаўрэатаў конкурсу і памятныя падарункі |