Выступленне загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра ў кінатэатры «Эра»
30 красавіка 2025 г. загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра выступіла ў кінатэатры «Эра».
У кінатэатры быў прадэманстраваны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, заснаваны на хранікальна-дакументальных матэрыялах з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў пры ўдзеле і падтрымцы Дэпартамента па архівах.
У фільме дэманструюцца асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны: ад нападзення фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз і да поўнага разгрому ворага на яго тэрыторыі.
Аксана Міхайлаўна таксама расказала аб лагерах смерці і аб спаленых вёсках на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
![]() |
1. Выступленне загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра ў кінатэатры «Эра» г.Дзяржынск, 30.04.2025. |
![]() |
2. Выступленне загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра ў кінатэатры «Эра» г.Дзяржынск, 30.04.2025. |
![]() |
3. Вучні школ у кінатэатры «Эра» перад праглядам фільма г.Дзяржынск, 30.04.2025. |
![]() |
4. Дэманстрацыя фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў кінатэатры «Эра» для навучэнцаў школ г.Дзяржынск, 30.04.2025. |