Аб удзеле дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у дыялогавай пляцоўцы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
28 лютага 2025 г. у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбылася дыялогавая пляцоўка «Механізм рэалізацыі праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Беларусі на 2022-2025 гады».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў Форуму звярнулася першы прарэктар Акадэміі кіравання, к.п.н., дацэнт В.М.Салдатава.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання, д.г.н., дацэнт В.В.Даніловіч; загадчык Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, д.г.н., прафесар А.М.Літвін; выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных і гісторыка-прававых дысцыплін Л.С.Ананіч; начальнік аддзела ідэалагічнай работы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь П.В.Скалабан і іншыя.
Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) А.К.Дземянюк выступіў на дыялогавай пляцоўцы з дакладам «Акцыя «Архівы – школе» як інструмент патрыятычнага выхавання моладзі (з вопыту НАРБ)». Таксама дырэктар НАРБ уручыў першаму прарэктару Акадэміі кіравання В.М.Салдатавай зборнік дакументаў пра ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства і для студэнтаў Акадэміі была прадстаўлена банэрная выстава «Рэспубліка-партызанка». Экскурсію па выставе правяла навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ Т.У.Пецюкевіч.
![]() |
1. Члены прэзідыума дыялогавай пляцоўкі |
![]() |
2. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк з удзельнікамі форуму |
![]() |
3. Дырэктар НАРБ А.К Дземянюк з удзельнікамі форуму |
![]() |
4. Навуковы супрацоўнік НАРБ Т.У.Пецюкевіч прадстаўляе выставу «Рэспубліка-партызанка» |