Дзень ведаў у БДАМЛІ: адкрытыя ўрокі «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы» для навучэнцаў сярэдніх школ горада Мінска
2 верасня 2024 года, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў фондаў асабістага паходжання Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) Вольга Фёдараўна Шаталава правяла адкрыты ўрок у ДУА «Сярэдняя школа № 44 імя Янкі Купалы» на тэму: «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!».
Увазе навучэнцаў 9 класаў была прадстаўлена прэзентацыя фондаў БДАМЛМ (у тым ліку), дакументаў Я.Брыля, У. Караткевіча, Я. Коласа, М. Танка – пісьменнікаў, уключаных у школьную праграму па беларускай літаратуры. Навучэнцы задавалі шмат пытанняў і праявілі вялікую зацікаўленасць. Мы спадзяемся, што гэты ўрок дапаможа ім лепш зразумець важнасць архіваў і іх ролю ў захаванні гісторыі.
У гэты ж дзень загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ Вера Валянцінаўна Біруля правяла аглядную экскурсія для навучэнцаў 2– 4 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 188 г.Мінска».
Падчас экскурсіі дзеці даведаліся, як захоўваюцца і апісваюцца дакументы, пазнаёміліся з гісторыяй БДАМЛМ і яго значнасцю ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Ім распавялі пра тое, якія дакументы можна знайсці ў архіве-музеі і якія гістарычныя падзеі адлюстраваны ў іх. Школьнікі азнаёміліся з выставай « Архіўны пошук, роздум, адкрыццё…», якая экспануецца ў чытальнай зале архіва-музея. Гэта зборнікі, кнігі, артыкулы ў навуковым і перыядычным друку, падрыхтаваныя на аснове дакументаў, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ. Па заканчэнні экскурсіі, навучэнцы паабяцалі падзяліцца сваімі ўражаннямі з сябрамі і бацькамі.
![]() |
Фота 1. В.Ф. Шаталава падчас правядзення ўрока ў ДУА «Сярэдняя школа № 44 ім. Я. Купалы» |
![]() |
Фота 2. Навучэнцы ДУА « Сярэдняя школа № 44 ім. Я. Купалы « падчас адкрытага ўрока. |
![]() |
Фота3. Навучэнцы 2-4 класаў ДУА «Сярэдняя школа №188 г. Мінска» падчас экскурсіі ў БДАМЛМ |
![]() |
Фота 4. В. В. Біруля падчас экскурсіі з навучэнцамі 2-4 класаў ДУА « Сярэдняя школа №188 г. Мінска» |