«Архівы – школе»: урок патрыятызму ў сярэдняй школе №9 г.Рэчыцы
23 лютага 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у сярэдняй школе №9 г.Рэчыцы прайшоў урок патрыятызму. Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы расказвалі навучэнцам 7-8-х класаў аб першым фондаўтваральніку асабістага паходжання архіва – удзельніку савецка-фінскай, Вялікай Айчыннай і савецка-японскай войн, Герое Савецкага Саюза ваенным лётчыку Дзмітрыі Данілавічы Валенціку. Хлопцы і дзяўчаты даведваліся аб найбольш цікавых і захапляючых падзеях з жыцця Героя, знаёміліся з яго дакументамі. Завяршылася сустрэча паказам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
![]() |
| 1-2. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДА ў г.Рэчыцы С.А. Жарносенка расказвае навучэнцам сярэдняй школы №9 г.Рэчыцы аб Герое Савецкага Саюза Д.Д. Валенціку |
![]() |
| 3. Навучэнцы сярэдняй школы №9 г.Рэчыцы знаёмяцца з дакументамі Героя Савецкага Саюза Д.Д. Валенціка |
![]() |
| 4. У час паказу фільма БДАКФФД «Гісторыя Вялікай Перамогі» |



