Установа «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» правяла выхаваўчую і адукацыйную працу з моладдзю

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе», і напярэдадні 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у перыяд з 05.05.2026 па 06.05.2026, установай «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» ў ДУА «Мінскі Політэхнічны каледж» і УА «Мінскі дзяржаўны каледж архітэктуры і будаўніцтва» былі праведзены мерапрыемствы выхаваўчага і адукацыйнага характару.

Навучэнцам абедзвюх устаноў адукацыі была прачытана лекцыя, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны, і паказаны тэматычны фільм «Крэпасць – герой».

Лекцыю для навучэнцаў прачытаў выконваючы абавязкі дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» Рыгор Сцяпанавіч Жалнеркевіч.

У рамках лекцыі, Рыгор Сцяпанавіч нагадаў прысутным асноўныя падзеі трагічных часоў Вялікай айчыннай вайны. Спасылаючыся на гістарычныя дакументы, Рыгор Сцяпанавіч сцісла, але вельмі ёміста апісаў ход Вялікай айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Асаблівы акцэнт быў зроблены на факты жорсткасці нацысцкіх захопнікаў і гераічнае супраціўленне беларускага народа.

Пасля свайго выступу, Рыгор Сцяпанавіч адказаў на ўсе пытанні навучэнцаў, і прадэманстраваў фільм «Крэпасць – герой», які пакінуў незгладжальнае ўражанне на навучэнцаў, і ўсіх прысутных пры паказе.

Пасля прагляду фільма, Рыгор Сцяпанавіч выказаў вялікую падзяку калегам з Беларускага дзяржаўнага архіва кіна-фота-фона-дакументаў за праведзеную працу па стварэнні фільма, і заклікаў усіх прысутных рабіць усё магчымае, каб падзеі тых страшных гадоў не паўтарыліся, шанаваць памяць усіх ахвяр той вайны, і з асаблівай падзякай ставіцца да ўсіх тых, хто рызыкуючы сваім здароўем і сваім жыццём, рабіў усё магчымае, каб як мага хутчэй наблізіць час Вялікай Перамогі, і даць усім народам, і беларускаму народу ў прыватнасці, самае каштоўнае, што ёсць на Зямлі – жыццё.

 

1. Рыгор Сцяпанавіч у час выступлення перад навучэнцамі ДУА «Мінскі Політэхнічны каледж».
2. Вучні ДУА «Мінскі Політэхнічны каледж» падчас прагляду фільма.
3. Рыгор Сцяпанавіч у час выступлення перад навучэнцамі УА «Мінскі дзяржаўны каледж архітэктуры і будаўніцтва».
4. Вучні ДУА «Мінскі Політэхнічны каледж» падчас прагляду фільма. падчас прагляду фільма.