Наведванне Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь слухачамі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
26 і 27 сакавіка 2025 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) наведалі слухачы Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З прывітальным словам перад гасцямі выступілі намеснікі дырэктара НАРБ А.А.Стуканава і С.В.Кулінок. Яны распавялі аб асноўных вехах гісторыі архіва і напрамках яго працы, а таксама адказалі на пытанні. Для наведвальнікаў былі прадстаўлены выстава выдавецкіх праектаў НАРБ і дакументальная выстава да 100-годдзя першага выпуску БДУ.
Таксама ў рамках сустрэчы для слухачоў былі праведзены экскурсіі па архіве. Загадчыкі структурных падраздзяленняў архіва Інэса Уладзіміраўна Дарагуш і Вольга Юр’еўна Юркевіч азнаёмілі гасцей з дакументамі фондаў асабістага паходжання і партызанскіх фарміраванняў.
![]() |
1. Намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава выступае перад гасцямі архіва |
![]() |
2. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок выступае перад гасцямі архіва |
![]() |
3. Слухачы Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь падчас наведвання архіва |
![]() |
4. Азнаямленне гасцей з выданнямі архіва. |
![]() |
5. Загадчык адзелам інфармацыйна-пошукавых сістэм В.Ю.Юркевіч распавядае пра дакументы партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
6. Слухачы Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь падчас наведвання архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
7. Загадчык адзелам фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра дакументы дзяржаўных і партыйных дзеячаў, вучоных Беларусі, удзельнікаў Вялікай Айчынай вайны |
![]() |
8. Агульнае фота з гасцямі. |