Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці і БДАКФФД працягнулі правядзенне сумеснай акцыі «Архівы – школе»
28 красавіка 2026 г. архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД Кучар Андрэй Валер’евіч па запрашэнні Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці правёў у дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія №4 г.Віцебска імя М.I.Дзенісенкі» архіўны ўрок з паказам кінахронікі.
З мэтай папулярызацыі ролі жанчыны і яе ўкладу ў развіццё грамадства ў Год беларускай жанчыны ўдзельнікам мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм пра Галубкову Ганну Арцем’еўну (1918-2003) – работніцу фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік», Героя Сацыялістычнай Працы, Ганаровага грамадзяніна горада Віцебска.
![]() |
| 1. Выступае намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Т.Ул.Буевіч |
![]() |
| 2. Выступае архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД А.В.Кучар |

