Аб удзеле дырэктара архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці ў кіналекторыі ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»

22 красавіка 2024 года ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» адбыўся кіналекторый для студэнтаў Гомельскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА».

У ходзе мерапрыемства быў паказаны дакументальны поўнаметражны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г.Дзяржынск).

Перад пачаткам сеансу дырэктар установ «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» Жынёва Ірына Уладзіміраўна выступіла перад гледачамі і распавяла аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», які ажыццяўляецца ў мэтах выканання Плана падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 года №316.