Акцыя «Архівы – школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе»
05.06.2024 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» наведалі навучэнцы 4-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Ліды імя В.Ф.Казакова», якія наведваюць летні школьны лагер. Для навучэнцаў быў праведзены ўрок патрыятычнага выхавання на тэму «Героям-вызваліцелям прысвячаецца…», арганізавана аглядная экскурсія па архіве з наведваннем выставак.
У рамках рэалізацыі праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» для навучэнцаў быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне Гродзеншчыны», падрыхтаванага БДАКФФД і прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Загадчык аддзела Лаўрукевіч Ганна Юр’еўна выступіла перад навучэнцамі да пачатку кінапрагляду.
![]() |
1. Загадчык аддзела Лаўрукевіч А.Ю. выступае перад навучэнцамі. |
![]() |
2. Вучні падчас экскурсіі па архіве. |
![]() |
3. Правядзенне майстар-класа для навучэнцаў. |