Аб правядзенні ўрока супрацоўнікамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне ў рамках акцыі «Архівы – школе»

16 ліпеня 2025 г. спецыялісты занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне правялі ўрок на тэму «700 гадоў Кобрыну: як гэта было» для выхаванцаў Кобрынскай дзіцячай вёскі.

Дзеці даведаліся: як ішла падрыхтоўка да юбілейнай урачыстасці, якая была запланавана праграма, як непасрэдна прайшло свята горада. Азнаёміліся з архіўнымі дакументамі і раённай газетай «Камуністычная праца» за 1987 год, у якіх апавядаецца аб дадзенай гістарычнай падзеі.

У чытальнай зале таксама для падлеткаў быў ажыццёўлены паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі».

Традыцыйна для выхаванцаў Кобрынскай дзіцячай вёскі была праведзена экскурсія па архіве.

 

1. Выхаванцы Кобрынскай дзіцячай вёскі падчас урока
2. Дзеці падчас прагляду дакументальнага фільма
3. Падлеткі падчас наведвання архіва