Падарожжа школьнікаў у свет дакументаў
5 красавіка 2024 г. у Год якасці і ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне пабывалі вучні 7 «А» класа сярэдняй школы № 4 г. Кобрына.
У ходзе правядзення агляднай экскурсіі па архіве і архівасховішчы школьнікі азнаёміліся з асноўнымі відамі работ. Даведаліся пра аптымальныя ўмовы захоўвання дакументаў. Азнаёміліся з экспануемымі выставамі ў архіве.
У чытальнай зале дзецям прадэманстравалі відэаўрок «Падшыўка спраў з дапамогай архіўна-пераплётнай машыны», дзякуючы якому навучэнцы атрымалі прадстаўленне як падшываюцца дакументы.
![]() |
1. Дзеці падчас экскурсіі |
![]() |
2. Вучні за праглядам відэаўрока |