Аб правядзенні агляднай экскурсіі і лекцыі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для студэнтаў другога курса факультэта інфармацыі і камунікацый Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.Я.Купалы

29 верасня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была праведзена лекцыя і аглядная экскурсія па архіве для студэнтаў другога курса факультэта інфармацыі і камунікацый Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.Я.Купалы. У час лекцыі студэнты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, убачылі шэраг цікавых спраў, падчас экскурсіі наведвальнікі пабывалі ў выставачнай зале, а таксама ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.

 

1. Студэнты другога курса факультэта інфармацыі і камунікацый Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.Я.Купалы пад час лекцыі.
2. Наведвальнікі ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.