Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры падрыхтоўцы і правядзенні выставы і гутаркі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе»

14 лістапада 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» на базе ўстановы «Крычаўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка сумесна з супрацоўнікамі філіяла «Гарадская бібліятэка №1» удзельнічала ў правядзенні тэматычнага мерапрыемства «Памяць і боль крычаўлян», прысвечанай трагічнай падзеі Крычаўскага раёна, дзе прынялі ўдзел не толькі навучэнцы 11 класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Крычава», але і старэйшае пакаленне – людзі пажылога ўзросту.

14 лістапада – важная і сумная дата ў гісторыі Крычаўскага раёна, звязаная з трагедыяй, якая адбылася ў вёсцы Антонаўка. Гэта быў звычайны дзень у вёсцы, і ніхто з яе жыхароў не здагадваўся, што шмат для каго з іх ён стане апошнім у жыцці. Фашысты ў гэты дзень адабралі 18 вяскоўцаў-яўрэяў. Гітлераўцы не пашкадавалі нікога, ні 90-гадовага старога, ні жанчын з груднымі дзецьмі, ні дзяцей. Усіх людзей падагналі да ямы і ва ўпор расстралялі. Пазней азвярэлыя фашысты пакаралі смерцю і іншых жыхароў вёскі. Неўзабаве вялікім вогнішчам запалае і сама Антонаўка.

У рамках сустрэчы вядучым архівістам былі прадстаўлены гістарычныя факты і архіўныя матэрыялы, якія падрабязна асвятляюць трагедыю ў вёсцы Антонаўка і яе наступствы для мясцовага насельніцтва. Страшная трагедыя вёскі Антонаўка застанецца ў народнай памяці назаўжды.

Увазе прысутных падрыхтавана і прадстаўлена стэндавая выстава «Антонаўка – боль, які не забыцца».

 

1-2. Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка падчас правядзення мерапрыемства «Памяць і боль крычаўлян».