Прэзентацыя выстаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на круглым стале з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў, прысвечаным Году якасці

12 ліпеня 2024 года адбыўся круглы стол (семінар-нарада) з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў, прысвечаны Году якасці, арганізаваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У рамках гэтага мерапрыемства ўдзельнікі круглага стала азнаёміліся з фотадакументальнымі выставамі «Пад знакам якасцi» і «Выстаялі і перамаглі», падрыхтаванымі ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь».

На фотадакументальнай выставе «Пад знакам якасцi» былі прадстаўлены архіўныя дакументы з фондаў органаў дзяржаўнай улады і кіравання БССР па гісторыі прысваення Дзяржаўнага знака якасці СССР прадукцыі, якая выпускалася беларускімі прадпрыемствамі розных галін прамысловасці. Сярод іх можна адзначыць пратаколы пасяджэнняў і рашэнні дзяржаўных атэстацыйных камісій, даведкі аб рабоце прадпрыемстваў па падрыхтоўцы да атэстацыі, дэгустацыйныя лісты і іншае. Гэтыя дакументы сведчаць аб тым, што спалучэнне традыцый і пастаяннага ўдасканалення тэхналогій з’яўляецца ключавым фактарам у паляпшэнні якасці і бяспекі беларускай прадукцыі. Акрамя архіўных дакументаў, на выставе былі прадстаўлены вырабы савецкіх прадпрыемстваў, якім быў прысвоены Дзяржаўны знак якасці СССР і якія на працягу многіх гадоў захоўваюцца ў сем’ях работнікаў архіва.

Фотадакументальная выстава «Выстаялі і перамаглі» прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Экспазіцыя падрыхтавана на аснове дакументальных матэрыялаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Выстава расказвае аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб мужнасці і гераізме людзей, якія ў гады вайны абаранялі сваю Радзіму.

Прадстаўленыя выставы выклікалі вялікую цікавасць з боку ўдзельнікаў круглага стала.

 

1. Загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм В.Ю.Юркевіч знаёміць удзельнікаў круглага стала з выставай «Пад знакам якасцi»
2. Загадчык сектара аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі С.А.Сівец знаёміць удзельнікаў круглага стала з выставай «Выстаялі і перамаглі»
3. Знаёмства ўдзельнікаў круглага стала з выставамі, падрыхтаванымі Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.
4. Знаёмства ўдзельнікаў круглага стала з выставамі, падрыхтаванымі Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь
5. Знаёмства ўдзельнікаў круглага стала з выставамі, падрыхтаванымі Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь
6. Фрагменты выстаў, падрыхтаваных Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь
7. Фрагменты выстаў, падрыхтаваных Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь
8. Фрагменты выстаў, падрыхтаваных Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь
9. Фрагменты выстаў, падрыхтаваных Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь
10. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь А.А.Стуканава падчас інтэрв’ю журналістам сайта 1PROF.BY.