У рамках акцыі «Архівы-школе» установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку» быў праведзены ўрок і экскурсія для навучэнцаў 6 «А» класа ДУА «Сярэдняй школы №12 г.Слуцка»
25 лютага 2025 года ў занальным дзяржаўным архіве ў г.Слуцку ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці праведзены ўрок «Любі і ведай свой бацькоўскі край. Гісторыя ў імя міру» і экскурсія для навучэнцаў 6 «А» класа ДУА «Сярэдняй школы №12 г.Слуцка».
Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам пра гісторыю стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, аб фондах і спецыфіцы працы з імі. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве.
Для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архівасховішча дзе школьнікаў азнаёмілі з умовамі захоўвання дакументаў і выставачная зала архіва дзе ім была прадстаўлена выстава дакументаў «Пакуль мы памятаем мінулае-у нас ёсць будучыня».
На фота: Урок і экскурсія для вучняў 6 «А» класа ДУА «Сярэдняй школы №12 г.Слуцка».