Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна тэматычнай экскурсіі «Дабро твары» для навучэнцаў 5 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №22 ім.І.П.Бохана г.Гродна

25 верасня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці была праведзена тэматычная экскурсія «Дабро твары» для навучэнцаў 5 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №22 ім.І.П. Бохана г.Гродна». Навучэнцы ўбачылі прэзентацыю па гісторыі стварэння і дзейнасці дабрачынных таварыстваў г.Гродна і Гродзенскай губерні, а таксама шэраг цікавых спраў па гэтай тэме.

 

1.Навучэнцы пад час прагляду прэзентацыі.
2.Знаёмства з архіўнымі справамі па тэме.