Аб правядзенні круглага стала ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
25 сакавіка 2026 года у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці адбылося мерапрыемства ў фармаце круглага стала, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі і кіраўнікоў па ваенна-патрыятычнаму выхаванню ўстаноў адукацыі Ленінскага раёна г.Брэста пры ДУ «Навучальна-метадычны кабінет Ленінскага раёна г.Брэста».
З расказам пра гісторыю архіва, асноўныя напрамкі дзейнасці, склад і змест дакументаў, якія захоўваюцца ў ім, выступіла дырэктар архіва Ганна Карапузава.
З удзельнікамі мерапрыемства была абмеркавана тэма ролі архіва і архіўных дакументаў у адукацыйным працэсе, асаблівы акцэнт быў зроблены на дакументах перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
Акрамя таго, гасцям быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Падчас экскурсіі па архіве педагогі змаглі бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй архівіста, умовамі захоўвання архіўных дакументаў.
![]() |
| 1. Дырэктар архіва Ганна Карапузава вітае ўдзельнікаў круглага стала |
![]() |
| 2. Падчас мерапрыемства |
![]() |
| 3. Дырэктар архіва Ганна Карапузава расказвае пра дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны |
![]() |
| 4. Экскурсія па архівасховішчы |
![]() |
| 5. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў |




