Аб удзеле Дзяржархіва Віцебскай вобласці ў рабоце аргкамітэта па падвядзенні вынікаў абласнога этапу даследчых праектаў навучэнцаў
13 лістапада 2025 г.у Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падвядзенні вынікаў абласнога этапу Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства».
У працы аргкамітэта прыняў удзел загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці У.П.Каханка. Кампетэнтным журы былі разгледжаны даследчыя праекты ў некалькіх намінацыях, такіх як «Бацькоўскі край, наш край дзівосны» (рэгіянальны экскурсійны маршрут), «Турыстычная мазаіка Беларусі» (праект па прасоўванні турыстычнага патэнцыялу рэгіёна), «Пазнай радзіму – выхавай сябе» (справаздачы па выніках паходу, экспедыцыі) і інш.
Лепшыя з прадстаўленых праектаў удастоены дыпломаў 1-й, 2-й і 3-й ступені і рэкамендаваны для ўдзелу ў фінальным рэспубліканскім этапе конкурсу.
![]() |
| Падчас працы арганізацыйнага камітэта па падвядзенні вынікаў абласнога этапу Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства» |
