Дыялог пра генацыд: у Маладзечне адбыліся сустрэчы архівістаў і моладзі
9 снежня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду, у Маладзечне прайшла серыя мерапрыемстваў, якія сталі жывымі ўрокамі гісторыі. Архівісты разам з педагогамі і грамадскімі арганізацыямі гаварылі не толькі пра лічбы і даты, але і пра лёсы людзей, пра боль і стойкасць, пра тое, што немагчыма забыць.
Першая пляцоўка сабрала навучэнцаў ваенна-патрыятычных класаў. Сярод спікераў – першы сакратар райкама БРСМ Дар’я Сліжэўская, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні сярэдняй школы №14 Сяргей Навумчык і дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна Іна Пудакевіч. Яе слова стала цэнтральным акцэнтам сустрэчы. Выступ адкрыў Дакументальны відэашэраг – кадры ваенных гадоў, якія адлюстроўваюць эпізоды генацыду на беларускай зямлі. Гэтыя матэрыялы, прадстаўленыя архівамі кінафотафонадакументаў Беларусі і Расіі, адразу пагрузілі аўдыторыю ў атмасферу тых страшных гадоў.
Іна Пудакевич казала аб існаванні гета, пра канцлагер «Шталаг 342», які стаў месцам масавага знішчэння ваеннапалонных і мірных жыхароў, аб спаленых вёсках раёна — сясцёр Хатыні. Яна цытавала ўспаміны відавочцаў, якія гучалі як крык болю скрозь дзесяцігоддзі, і спынілася на матэрыялах Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нацыстаў, якія дакументальна пацвярджаюць маштабы трагедыі і сёння застаюцца асновай для следчай, даследчай і адукацыйнай працы. Фінальным акордам сустрэчы стаў паказ фільма «Попел дзяцінства», створанага юнымі архівістамі Маладзечна ў рамках Міжнароднага конкурсу «Без тэрміну даўнасці: непакорныя».
У другой лакацыі – сярэдняй школе №12 – з уступным словам выступіў кіраўнік па ваенна патрыятычных мерапрыемствах Мікалай Мінец. Ён прадэманстраваў Дакументальны фільм тэлеканала АНТ «Ола — сястра Хатыні», які таксама нагадаў пра трагедыю беларускіх вёсак, знішчаных разам з жыхарамі.
Працягнула серыю выступленняў архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў занальнага дзяржархіва Вольга Беразоўская. У сваёй прэзентацыі яна распавяла пра дакументальна пацверджаныя зверствы, учыненыя акупантамі на тэрыторыі раёна. Яе словы падкрэслілі, што архівісты працягваюць карпатлівую працу па захаванні гістарычнай памяці, выяўленні малавядомых фактах аб той вайне, каб яны не растварыліся ў часе.
9 снежня ў Маладзечне прайшоў сапраўдны дыялог аб генацыдзе-у розных аўдыторыях, але з адной агульнай мэтай: захаваць праўду аб трагедыі беларускага народа і перадаць яе маладому пакаленню як маральны абярэг ад паўтарэння падобных злачынстваў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-8. Падчас мерапрыемства ў ДУА «Сярэдняя школа №14 г.Маладзечна» |
![]() |
![]() |
![]() |
| 9-11. Падчас мерапрыемства ў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна» |










