Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»
20 верасня 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» была падрыхтавана і праведзена выстаўка «Гэтыя страшныя гады» для навучэнцаў 4-га класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Крычава».
Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка азнаёміла навучэнцаў з архіўнымі матэрыяламі, якія пацвярджаюць зверствы фашыстаў на Крычаўскай зямлі, успамінамі відавочцаў аб масавых забойствах мірнага насельніцтва.
Потым вучні пабывалі ў сховішчы, убачылі, як і дзе захоўваюцца дакументы.
На фото: Вікторыя Кандраценка праводзіць гутарку і экскурсію па ўстанове для навучэнцаў 4-га класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Крычава».